Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з днём тэзаімянінаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.
"Ваш нябесны заступнік, святы роўнаапостальны Кірыл, запаліў для славянскіх народаў незгасальнае святло веры і пазнання, - гаворыцца ў віншаванні. - З'яўляючыся мудрым паслядоўнікам праваслаўнай асветы нашага часу, Вы прадаўжаеце вялікую справу - узгадоўваеце ў душах людзей дабро, любоў да Айчыны і беражлівае стаўленне да сваіх каранёў".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі моцнага здароўя, міру і Божага благаславення на многія гады: "Падзяляю з Вамі радасць гэтага духоўнага свята і выказваю шчырую павагу да Вашай высокай місіі. Няхай заступніцтва анёла-ахоўніка служыць надзейнай абаронай ад усіх выпрабаванняў".

