Віншаванне народу Славеніі з Днём дзяржаўнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Славеніі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "За дзесяцігоддзі дружбы нашы двухбаковыя адносіны складваліся па-рознаму. Мы перажывалі ўзлёты і падзенні, сталі сведкамі значных і драматычных змяненняў на Еўрапейскім кантыненце, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што ніякія знешнія перашкоды і штучна створаныя бар'еры не будуць перашкаджаць шчыраму дыялогу і узаемадзеянню дзеля ўмацавання незалежнасці дзвюх краін і павышэння дабрабыту іх жыхароў".

    Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Шматвяковая мудрасць беларусаў і славенцаў, узважанасць, узаемная павага, моцныя эканамічныя і гуманітарныя сувязі - усё гэта павінна быць цвёрдай асновай нашага супрацоўніцтва".

    Прэзідэнт ад імя беларускага народа пажадаў славенскім сябрам шчасця, міру і працвітання.