Віншаванне народу Рэспублікі Кіпр

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў народ Рэспублікі Кіпр з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята з'яўляецца сімвалам дзяржаўнасці, барацьбы за свабоду і права на самавызначэнне.

    "Беларусь з павагай адносіцца да вашых традыцый, імкнення да міру і дабрабыту. Як і кіпрыёты, мы выступаем за падтрыманне міжнароднай бяспекі, павагу суверэнітэту і самастойнасці краін, развіццё раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Перакананы, што добрыя адносіны паміж беларусамі і кіпрыётамі, заснаваныя на дружбе, будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню даверу і пашырэнню трывалых кантактаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў кожнаму жыхару Кіпра згоды, стабільнасці і працвітання.