Віншаванне народу Харватыі з Днём дзяржаўнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Харватыі з Днём дзяржаўнасці.

    "Гэта важнае для кожнага жыхара краіны свята з'яўляецца сімвалам яе незалежнасці і нацыянальнага адзінства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж беларусамі і харватамі гістарычна склаліся і захоўваюцца дружалюбныя, добразычлівыя адносіны. "Упэўнены, што рух наперад па шляху канструктыўнага развіцця двухбаковых сувязей адпавядае карэнным інтарэсам народаў Беларусі і Харватыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, узаемадзеянне дзелавых колаў, культурны абмен і гуманітарныя кантакты будуць пашырацца і садзейнічаць дасягненню плённых вынікаў на карысць Мінска і Загрэба".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Харватыі бязмежнага шчасця, мірнай будучыні і далейшага прагрэсу.