Віншаванне народнаму артысту Расіі Эдгарду Запашнаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Эдгарда Запашнага з 50-годдзем.

    "Прадаўжаючы слаўныя традыцыі сямейнай дынастыі, Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва, заслужылі высокі аўтарытэт у прафесійнай супольнасці і шчырую любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Мы ведаем і цэнім Вас як добрага сябра Беларусі. Упэўнены, Ваша творчая і грамадская дзейнасць будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эдгарду Запашнаму здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых вяршынь.