Віншаванне народнаму артысту Расіі Аляксандру Зацэпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Працы, народнага артыста Расіі Аляксандра Зацэпіна са знамянальнай датай - 100-годдзем з дня нараджэння.

    "Векавы юбілей - гэта знакавая падзея для прыхільнікаў Вашага таленту, - гаворыцца ў віншаванні. - Пройдзены Вамі жыццёвы шлях - цэлая эпоха ў развіцці сучаснага музычнага мастацтва. Сотні напісаных твораў, напоўненых дабрынёй і любоўю, пакараюць сэрцы слухачоў розных пакаленняў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Зацэпіну моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму. "Няхай Ваша творчасць і ў далейшым радуе адданых паклоннікаў, садзейнічае развіццю культурных сувязей паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.