Віншаванне народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Яскевічу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Яскевіча з 75-годдзем.
"Ваша плённая творчая дзейнасць непарыўна звязана з захаваннем нацыянальнай культуры. На працягу многіх гадоў Вы, з'яўляючыся артыстам узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, беззапаветна служыце Айчыне, прымнажаеце яе духоўнае багацце. Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце працаваць гэтак жа натхнёна, прыкладзяце ўсе сілы для развіцця беларускага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Яскевічу моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.