Віншаванне народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Аляксандру Пахмутаву з днём нараджэння.
"Вашы вялізныя талент і творчасць па праву з'яўляюцца бясцэнным духоўным здабыткам савецкай і расійскай культуры, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Вамі створана мноства выдатных твораў, любімых мільёнамі слухачоў і атрымаўшых шырокае прызнанне на беларускай зямлі".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Аляксандра Пахмутава яшчэ доўгія гады будзе дарыць людзям радасць і добры настрой, умацоўваць беларуска-расійскія сувязі.