Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Але Дзямідавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем.
"Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню мастацтву. Кожная Ваша роля ў кінематографе і на тэатральнай сцэне - гэта ўзор прафесіяналізму і бездакорнага мастацкага густу", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Алу Дзямідаву ведаюць і цэняць як выдатную актрысу і неверагодна абаяльную жанчыну, чыя творчасць дорыць людзям радасць і садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей з Расіяй.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Але Дзямідавай доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, міру і дабра.