Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ларысе Долінай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ларысу Доліну з днём нараджэння.

    "Унікальнае вакальнае майстэрства і манера выканання, выключнае жаночае абаянне прынеслі Вам заслужанае захапленне шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі творчасць Ларысы Долінай карыстаецца вялікай папулярнасцю і прызнаннем: "Вас любяць і з нецярпеннем чакаюць як жаданага госця, чые выступленні становяцца сапраўдным святам".

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі брацкімі народамі", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў народнай артыстцы Расіі даўгалецця, добрага здароўя і новых прафесійных здзяйсненняў.