Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Інесе Душкевіч
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Інесу Душкевіч з днём нараджэння.
"Сваё жыццё Вы прысвяцілі самаадданаму служэнню беларускай культуры, унеслі значны ўклад у развіццё нацыянальнай харэаграфіі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Асабістымі творчымі дасягненнямі і багатым вопытам Вы шчодра дзеліцеся з падрастаючым пакаленнем артыстаў, служыце для іх прыкладам адданасці прафесіі. Упэўнены, што і ў далейшым Вы прыкладзяце ўсе сілы для ўзбагачэння мастацтва".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Інесе Душкевіч моцнага здароўя, поспехаў і натхнення.