Віншаванне Нацыянальнаму Лідару туркменскага народа Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нацыянальнага Лідара туркменскага народа, Старшыню Халк Маслахаты Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння.

    "З'яўляючыся таленавітым і дальнабачным палітыкам, гатовым да рэалізацыі складаных ідэй і маштабных праектаў, Вы заслужылі шчырую павагу ў сваёй краіне і за яе межамі. Беларусь надае вялікае значэнне развіццю шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дружалюбным Туркменістанам на аснове роўнасці і партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву моцнага здароўя, дабрабыту, сіл і энергіі для ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў.