Віншаванне кінарэжысёру і акцёру Эміру Кустурыцу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Кустурыцу з днём нараджэння.

    "Ваш шматгранны акцёрскі і рэжысёрскі талент знайшоў сваё ўвасабленне ў дзясятках кінематаграфічных работ. Ваша творчасць упісала яркія старонкі ў культурны летапіс нашага часу, атрымала заслужанае міжнароднае прызнанне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Эміра Кустурыцу ведаюць як выдатнага дзеяча мастацтва і добрага сябра нашай краіны. "Упэўнены, што і ў далейшым Ваша дзейнасць будзе нязменна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Сербіі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эміру Кустурыцу моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, бадзёрасці і аптымізму.