Віншаванне калектыву, ветэранам і студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў, ветэранаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі з паўвекавым юбілеем установы.
"Ваша слаўная гісторыя пачалася 1 кастрычніка 1974 года, калі свае дзверы расчыніла Мінскае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі, якое паспяхова рыхтавала высакакласных прафесіяналаў. Пасля набыцця незалежнасці ўсе дасягненні і перамогі навучальнай установы непарыўна звязаны са станаўленнем суверэннай Беларусі і развіццём айчыннай школы ў гэтай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўнікальны прафесарска-выкладчыцкі калектыў акадэміі займаецца навуковымі распрацоўкамі, укараняе сучасныя тэхналогіі, адкрывае новыя напрамкі.
"Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы, захоўваць і прымнажаць назапашаны вопыт, выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, верных выбранай прафесіі і адказных за будучыню сваёй краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.