Віншаванне калектыву, ветэранам і студэнтам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў, ветэранаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што БДМУ з'яўляецца вядучым медыцынскім навукова-адукацыйным цэнтрам краіны, які пацвердзіў высокі статус на міжнароднай арэне: "Захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі, паспяхова прымяняючы перадавыя тэхналогіі і клінічную практыку ў навучанні, вы рыхтуеце кваліфікаваных спецыялістаў, для якіх медыцына становіцца справай жыцця".

    "Прыміце словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, адказнасць у вырашэнні актуальных задач па захаванні здароўя нашых грамадзян. Упэўнены, што і ў далейшым, выхоўваючы новае пакаленне ўрачоў, вы прадоўжыце ўносіць уклад у развіццё нацыянальнай аховы здароўя", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ВНУ і студэнтам поспехаў, дасягнення мэт у іх высакароднай справе, шчасця, міру і дабра.