Віншаванне калектыву Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Беларусі "Ваяр"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў і калектыў Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Беларусі "Ваяр" са знамянальнай датай - 105-гадовым юбілеем газеты "Белорусская военная газета. Во славу Родины".
"У вас за спінай цэлая эпоха, сатканая з мільёнаў слоў і фатаграфій, якія сталі летапісам гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў віншаванні. - Увесь гэты час вы, ваенныя журналісты, былі і застаяцеся на перадавой інфармацыйнага фронту, які не ведае мірнага часу. У гады Вялікай Айчыннай вайны свінцом і словам разам з усёй краінай змагаліся з ворагам. З утварэннем незалежнай Беларусі асвятлялі складаны перыяд рэфармавання, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і сёння на плячах калектыву інфармагенцтва ляжыць велізарная адказнасць - данесці да грамадства аб'ектыўную карціну падзей, паказаць сапраўдны твар вайны і міру, умацоўваць баявы дух асабовага складу і выхоўваць адданае Радзіме маладое пакаленне.
Прэзідэнт пажадаў ветэранам і калектыву інфармацыйнага агенцтва моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў.

