Віншаванне Калектыву Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Калектыву Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны!

    Віншую вас з 30-годдзем з дня ўтварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Усе гэтыя гады, забяспечваючы ахову вышэйшых службовых асоб дзяржавы, суправаджаючы падрыхтоўку і правядзенне масавых мерапрыемстваў, афіцыйных візітаў прадстаўнічых замежных дэлегацый, вы заўсёды дэманстравалі бездакорную зладжанасць у рабоце і вернасць прысязе, былі ўзорам гонару і мужнасці.

    Дзякую вам за выключны прафесіяналізм і здольнасць аператыўна выконваць задачы любой складанасці, кіруючыся прынцыпамі сапраўднай адданасці абавязку, Айчыне і беларускаму народу.

    Упэўнены ў вашай гатоўнасці і ў далейшым з годнасцю і гонарам выконваць ускладзеныя на вас абавязкі, своечасова і эфектыўна адказваць на выклікі часу ў імя міру і працвітання нашай роднай Беларусі.

    Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!

    Аляксандр Лукашэнка