Віншаванне калектыву Беларускага радыё

    Калектыву Беларускага радыё

    Дарагія сябры!

    Віншую вас са 100-годдзем Беларускага радыё.

    На працягу стагоддзя вы з'яўляецеся пазнаваемым голасам нашай Радзімы, нязменным эталонам і прадаўжальнікам лепшых традыцый айчыннага радыёвяшчання, аб'ядноўваючы, натхняючы і выхоўваючы сваёй творчасцю.

    Дзякуючы спалучэнню перадавых тэхналогій і журналісцкага майстэрства вы ствараеце сучасную культурную прастору краіны і ўмацоўваеце яе інфармацыйны суверэнітэт.

    Любімыя песні і правераныя часам перадачы, новыя праграмы і асаблівы каларыт гучання дапамагаюць Беларускаму радыё захоўваць сваю ўнікальнасць і заваёўваць сэрцы слухачоў.

    Перакананы, што прафесіяналізм, аб'ектыўнасць і адданасць справе дадуць магчымасць радыё і ў далейшым заставацца надзейнай крыніцай інфармацыі і верным спадарожнікам для мільёнаў беларусаў.

    Жадаю ветэранам і работнікам Беларускага радыё здароўя, дабрабыту і прафесійнага даўгалецця, напоўненага яркімі ідэямі і паспяховымі праектамі.

    Аляксандр Лукашэнка