Віншаванне калектыву ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў, работнікаў і ветэранаў ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" з 85-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства.

    "Створанае ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны чырванасцяжнае прадпрыемства прадаўжае свой слаўны шлях, стаўшы адным з ключавых звёнаў абаронна-прамысловага комплексу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокія кампетэнцыі, перадавыя тэхналогіі і нязменная якасць сталі візітнай карткай завода. "Рэалізуючы складанейшыя праграмы па аднаўленні баявой эфектыўнасці авіяцыйнай тэхнікі, пашыраючы наменклатуру прадукцыі, вы паспяхова канкурыруеце на міжнародным рынку. Крочыце ў нагу з часам, шмат у чым апярэджваючы яго", - канстатаваў беларускі лідар.

    Прэзідэнт падзякаваў калектыву прадпрыемства за добрасумленную працу, адказнасць і імкненне да дасканаласці. Словы асаблівай удзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам, чыімі рукамі стваралася слава завода: "Вы навучылі моладзь працаваць, а самае галоўнае - шчыра любіць авіяцыю і краіну".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім супрацоўнікам ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў на карысць роднай Беларусі. "Няхай кожны ваш праект будзе паспяховым, а прычын для гонару - як мага больш", - дадаў Прэзідэнт.