Віншаванне гасцям і ўдзельнікам XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў XXXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём кінафоруму.
"Насычаная праграма форуму штогод знаёміць гледачоў з лепшымі здабыткамі сусветнага кінематографа, раскрывае багацце традыцый і дэманструе смеласць сучасных рэжысёрскіх рашэнняў. У атмасферы плённага творчага дыялогу, які пануе падчас мерапрыемства, нараджаюцца новыя яркія ідэі і ўмацоўваюцца міжкультурныя сувязі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сёлетні фестываль пад дэвізам "Глядзі. Жыві. Шануй" стане сапраўдным святам высокага мастацтва, падорыць гасцям і ўдзельнікам непаўторныя імгненні і шчырыя эмоцыі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам кінафестывалю добрага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў і выдатнага настрою.
