Віншаванне гасцям і ўдзельнікам Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер - 2025"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер - 2025" з адкрыццём творчага форуму.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў гэты форум уносіць значны ўклад у развіццё культурнага жыцця краіны і садзейнічае фарміраванню ідэй творчай пераемнасці.
"Фестываль набірае моц, прапануе гледачам цікавыя праекты, пашырае кола адданых паклоннікаў. У гэтыя святочныя дні канцэртныя пляцоўкі Магілёўскага краю ператвараюцца ў прастору натхнення, дзе кожнае выступленне раскрывае прыгажосць, гармонію і веліч музыкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што шматлікія папулярныя выканаўцы з розных краін свету чарговы раз парадуюць сваім талентам і віртуозным майстэрствам, а шматгранная і насычаная праграма аб'яднае аматараў сапраўднага мастацтва.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, новых поспехаў і выдатнага настрою.
