Віншаванне члену нацыянальнай каманды Беларусі па тэнісе Арыне Сабаленка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе Арыну Сабаленка з бліскучай перамогай на адкрытым чэмпіянаце ЗША.
"Дарагая Арына! Віншую з бліскучай перамогай на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. У напружаных паядынках з лідарамі сусветнага рэйтынгу ты праявіла ўсе свае лепшыя спартыўныя якасці. Дзе б ні праходзілі спаборніцтвы, упэўнены, ты адчуваеш энергію і гарачую падтрымку родных балельшчыкаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў спартсменцы моцнага здароўя і новых перамог.