Віншаванне Яманду Орсі з выбраннем Прэзідэнтам Усходняй Рэспублікі Уругвай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Яманду Орсі з выбраннем Прэзідэнтам Усходняй Рэспублікі Уругвай.

    "Суверэнны народ Уругвая прадэманстраваў высокі ўзровень даверу да курсу, арыентаванага на паслядоўнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і ўмацаванне яе міжнароднага аўтарытэту. Менавіта ў гэтым напрамку ў бліжэйшыя пяць гадоў пойдзе дзяржава пад Вашым кіраўніцтвам, - гаворыцца ў віншаванні. - Можаце разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адказнага партнёра, зацікаўленага ў пабудове адносін з Уругваем на аснове ўзаемаразумення і павагі дзеля эфектыўнай абароны незалежнасці дзвюх краін і падтрымання справядлівага светапарадку".

    "Упэўнены, Ваша дзейнасць будзе садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва Мінска і Мантэвідэа ў сферах узаемнага інтарэсу, пашырэнню сумеснай работы на міжнароднай арэне", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яманду Орсі добрага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.