Віншаванне Аласану Драману Уатару з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кот-д'Івуара

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аласана Драмана Уатару з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Кот-д'Івуар.

    "Вынікі галасавання сведчаць аб высокім узроўні даверу нацыі і безумоўным прызнанні правільнасці выбранага шляху дзяржаўнага будаўніцтва. Упэўнены, Ваша самаадданая праца на гэтай адказнай пасадзе будзе і далей садзейнічаць працвітанню краіны, павышэнню дабрабыту яе грамадзян", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці доўгатэрміновых трывалых сувязей з Кот-д'Івуарам.

    "Хачу асабліва падкрэсліць гатоўнасць Мінска прапанаваць Ямусукра свой вопыт у сферах сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і прадуктаў харчавання, медыцыны і інфарматызацыі. Перакананы, што мы маем значны патэнцыял для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў калегу здароўя і сіл для рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.