Віншаванне Абдэльмаджыду Тэбуну з перавыбраннем Прэзідэнтам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з паспяховым правядзеннем выбарчай кампаніі і перавыбраннем на другі прэзідэнцкі тэрмін.

    "Упэўнены, што гэта перамога з'яўляецца прызнаннем Вашых выдатных заслуг і ўкладу ў развіццё Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. Мінск і Алжыр актыўна ўдзельнічаюць у Руху недалучэння, займаюць блізкія пазіцыі па такіх важных пытаннях, як пабудова справядлівага шматпалярнага свету, недапушчальнасць умяшання ў справы суверэнных краін, процідзеянне палітычна матываванаму санкцыйнаму націску. Агульнасць мэт садзейнічае ўзаемаразуменню паміж нашымі народамі, адкрытасці двухбаковых адносін, якія традыцыйна характарызуюцца як шчырыя і дружалюбныя", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць наведаць Алжыр у бліжэйшы час з дзяржаўным візітам. "Спадзяюся, што ў час асабістай сустрэчы мы зможам намеціць сумесныя захады, накіраваныя на пашырэнне беларуска-алжырскага супрацоўніцтва ў розных галінах", - падкрэсліў Прэзідэнт.