Віншавальнае пасланне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву з нагоды нацыянальнага свята - Дня Рэспублікі.

    "Гэты знамянальны дзень займае асаблівае месца ў гісторыі краіны, сімвалізуючы ўстанаўленне дзяржаўнасці і самастойнага развіцця. Пройдзены за гады незалежнасці шлях стаў сведчаннем стваральнай сілы казахстанцаў, іх з'яднанасці, мудрасці, імкнення да міру і дабрабыту", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь даражыць адносінамі стратэгічнага партнёрства з Казахстанам, якія з'яўляюцца прыкладам узаемнага даверу і сапраўднай зацікаўленасці ў поспеху адзін аднаго. "Перакананы, трывалы фундамент нашай дружбы дасць магчымасць і ў далейшым разам адказваць на выклікі сучаснасці, увасабляць у жыццё маштабныя праекты і ініцыятывы, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У мэтах абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва Мінска і Астаны аднаўляю запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву здароўя і шчасця, а жыхарам Казахстана - дабра і працвітання.