Відэавіншаванне са 105-й гадавінай утварэння беларускай міліцыі на канцэрце ў Брэсцкай крэпасці

  • 3:48

Паважаныя супрацоўнікі міліцыі, дарагія ветэраны!

Вы прысвяцілі сябе высакароднай місіі - абараняць закон і парадак, ахоўваць спакой і сон мірных грамадзян.

Розныя былі часы. Наша зямля і нашы каштоўнасці не раз выпрабоўваліся на трываласць, але сёння мы бачым прыгожыя дагледжаныя вуліцы, людзей, якія едуць або ідуць на працу, гуляюць з дзецьмі, займаюцца спортам - іншымі словамі жывуць з пачуццём упэўненасці ва ўласнай бяспецы.

Сёння, у 105-ы дзень нараджэння, я гавару дзякуй усім, хто стаяў ля вытокаў стварэння службы, фарміруючы традыцыі самаадданага служэння закону і людзям. Хто процістаяў злачыннасці ў цяжкі паслярэвалюцыйны час і гады Вялікай Айчыннай вайны, хто з гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак у 80-я і бясстрашна паўстаў на барацьбу з крыміналітэтам у 90-я. Дзякую ўсім, хто ў нашы дні смела і прафесійна адказаў на новы выклік нацыянальнай бяспецы.

І сёння, што б ні адбывалася, кожны з вас, ад радавога да генерала, сумленна і прафесійна выконвае сваю работу.

Я ганаруся кожным міліцыянерам: патрульным, участковым, операм, кожнай службай і кожным кіраўніком. Ведаю, ў любое надвор'е і пры любых умовах вы гатовы закрыць сабой мірных грамадзян ад усялякай пагрозы. Вы смелыя і адважныя людзі. А галоўнае - дастойныя пераемнікі нашых паважаных ветэранаў.

У святочны дзень хачу звярнуўся да бацькоў, родных і блізкіх усіх супрацоўнікаў міліцыі. Суперажываючы, непакоячыся і падтрымліваючы сваіх любімых і родных людзей, вы ўсяляеце ў іх упэўненасць ва ўласных сілах, дапамагаеце пераадольваць цяжкасці і дасягаць новых вяршынь прафесійнага росту.

Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць узаемаразуменне і дабрабыт!

Усяму асабоваму складу органаў унутраных спраў адрасую словы ўдзячнасці за выключную прыстойнасць і высокую адказнасць. Беражыце свае сем'і, вучыце дзяцей любіць Радзіму, менш вам трывог і бяссонных начэй, няхай кожны будзе шчаслівы ў міры і згодзе!

Дзякуй вам!