Валерый Вакульчык назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці, Анатоль Сівак - у Магілёўскай
Упаўнаважаным прадстаўніком Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці назначаны Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Валерый Вакульчык, у Магілёўскай вобласці - Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Сівак. Адпаведнае распараджэнне 17 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У адпаведнасці з дакументам Андрэй Раўкоў вызвалены ад выканання абавязкаў упаўнаважанага прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці.


