Валерый Гайдукевіч вызвалены ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў Беларусі
Генерал-маёр Валерый Гайдукевіч вызвалены ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - камандуючага ўнутранымі войскамі і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. На гэту пасаду назначаны палкоўнік Юрый Караеў. Адпаведныя ўказы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 снежня.