Валерый Бельскі назначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР
Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Валерый Бельскі назначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны Указ № 64 падпісаў 9 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Згодна з дакументам Леанід Заяц, які раней займаў пасаду нацыянальнага каардынатара, вызвалены з гэтай пасады.