У беларускае грамадзянства прыняты 244 чалавекі, у тым ліку 24 непаўналетнія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў Указ № 223 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 244 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетніх.

    Новымі грамадзянамі нашай краіны сталі асобы, якія прыбылі з 18 дзяржаў. Уручэнню ім беларускіх пашпартоў будзе папярэднічаць урачыстая цырымонія прынясення прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

    Адначасова Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрага заяў замежных грамадзян, якія не выканалі ўсе ўмовы прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, устаноўленыя нацыянальным заканадаўствам.