У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за ўступнай кампаніяй 2024 года

    У Беларусі створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўсіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе, уключаючы цэнтралізаваны экзамен у рамках падагульняючай атэстацыі за курс сярэдняй школы. Адпаведны Указ № 194 падпісаў 10 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Старшынёй камісіі назначаны намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, а ў яе складзе - прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.

    Рэалізацыя Указа дасць магчымасць забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць у выпадку неабходнасці аператыўныя меры рэагавання для выключэння парушэнняў заканадаўства.