У Беларусі ўдасканальваецца парадак вядзення гідраметэаралагічнай дзейнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў Указ, накіраваны на ўдасканаленне парадку і ўмоў выканання работ па актыўным уздзеянні на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы, а таксама парадку прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі.

    У прыватнасці, Указам выключаецца неабходнасць фарміравання асобнага пераліку арганізацый, упаўнаважаных выконваць такія работы. Гэтыя арганізацыі падлягаюць уліку ў Адзіным дзяржаўным рэестры арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гідраметэаралагічную дзейнасць. 

    Пры гэтым захоўваюцца парадак атрымання дазволу на выкананне адпаведных работ і існуючыя патрабаванні да зацікаўленых юрыдычных асоб. 

    Указам удакладняюцца таксама падставы для спынення дзеяння выдадзеных дазволаў.