Зацверджаны тэрміны правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 красавіка.

    Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 15 па 18 ліпеня. У мэтах пашырэння глядацкай аўдыторыі прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

    Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе білет на мерапрыемствы фестывалю, праводзімыя ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "Віцебск".

    З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.