Зацверджаны абноўленыя персанальныя склады шэрага саветаў, камітэтаў і камісій
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 мая Указ і распараджэнне, якімі зацверджаны абноўленыя персанальныя склады шэрага саветаў, камітэтаў і камісій. Зроблена гэта ў сувязі з кадравымі змяненнямі і правядзеннем іх планавай ратацыі.
У прыватнасці, унесены змяненні ў склады Геральдычнага савета, саветаў фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, адораных вучняў і студэнтаў, таленавітай моладзі, Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні розных фестываляў, дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.