Зацверджана папраўка да пагаднення аб пазыцы з МБРР
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 324 "Аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора".
Гэтым дакументам Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў папраўку да пагадненняў аб пазыцы і агульных умоў, што прымяняюцца да пазык, падпісаную паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ў чэрвені бягучага года.
У адпаведнасці з папраўкай МБРР прадастаўляецца права ў выпадку адмовы ад эталонных працэнтных ставак LIBOR і EURIBOR прымяняць іншую базавую стаўку, аб чым банк будзе абавязаны неадкладна праінфармаваць Рэспубліку Беларусь.