Зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2021 год

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім Указам зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2021 год.

    З улікам інвестыцыйных магчымасцей рэспубліканскага бюджэту праграмай прадугледжваецца канцэнтрацыя сродкаў на аб'ектах, уводзімых у эксплуатацыю ў 2021 годзе, і на пераходных аб'ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.

    На фінансаванне 102 аб'ектаў, уключаных у праграму, у 2021 годзе прадугледжваецца накіраваць Br664,2 млн, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў - Br399,5 млн, сродкаў дзяржаўнага мэтавага фонду нацыянальнага развіцця - Br105 млн.

    У адпаведнасці з праграмай на 2021 год намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 28 аб'ектаў, увесці ў эксплуатацыю 48 аб'ектаў.

    У бягучым годзе плануецца завяршыць будаўніцтва сярэдніх школ у гарадах Баранавічы, Стоўбцы, Бабруйску, дзіцячых дашкольных устаноў у Маладзечне і Фаніпалі, пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна, аўтавакзала, жылога дома для работнікаў устаноў адукацыі, палігона цвёрдых бытавых адходаў у горадзе Астравец.

    Прадугледжваецца завяршэнне рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчых комплексаў у горадзе Орша і аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна, кінаканцэртнай залы "Астравец", корпуса дзіцячага аздараўленчага лагера "Планета" ў Мінскім раёне і іншых аб'ектаў.