Ускладанне вянкоў да манумента Перамогі
- 5
- 2:29
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, усклаў вянок да манумента Перамогі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі таксама ўдзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сілавых міністэрстваў і ведамстваў, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, рэлігійных канфесій, прадстаўнікі дыпкорпуса.
Памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання.
Звяртаючыся да ветэранаў, Аляксандр Лукашэнка сардэчна павіншаваў іх са святам, пажадаў ім шчасця, здароўя і добрага настрою.
