Ускладанне вянка да манумента Перамогі ў Мінску

  • 13

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Незалежнасці ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны, свяшчэннаслужыцелі, дыпламаты. Яны таксама ўсклалі да падножжа манумента кветкі і вянкі.

Прысутныя на плошчы Перамогі ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых. У цішыні прагучала 20 удараў метранома.

Пасля выканання Дзяржаўнага гімна па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты камендатуры Узброеных Сіл.

Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, цёпла прывітаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. "Наш дагавор вы помніце: як мага даўжэй жыць. Нам вы вельмі патрэбны", - сказаў Кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ветэранаў. Ён пажадаў ім здароўя і шчасця і падзякаваў за падтрымку.