Уручэнне дзяржаўных узнагарод
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, навукі, аховы здароўя, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 чэрвеня.
Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны начальнік дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага прадпрыемства "Круглянская перасовачная механізаваная калона №266" Мікалай Патрончык.
Сярод удастоеных ордэна "За службу Радзіме" III ступені генерал-маёр Сяргей Купрык, палкоўнік Уладзімір Белы.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны начальнік філіяла "Нафтаперапамповачная станцыя "Тураў" адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельтранснафта Дружба" Аляксандр Блоцкі.
Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены член Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Юрый Зуеў, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі "Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў" Яўген Саковіч.
Сярод удастоеных медаля "За працоўныя заслугі" дырэктар Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі Пётр Кучынскі, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў.
Медалём Францыска Скарыны адзначаны артыст драмы - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" Алена Баярава, дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Ганна Драб, вядучы майстар сцэны Новага драматычнага тэатра Мінска Ігар Нікалаеў.
Шэраг ваеннаслужачых адзначаны медалямі "За адзнаку ў воінскай службе", "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".
Сярод удастоеных ганаровых званняў артыст хору вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча Валянціна Крыловіч, якой прысвоена званне "Народны артыст Беларусі".