Уручэнне дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам
- 10
Навуковыя дасягненні павінны ўносіць уклад у развіццё дзяржавы і павышэнне дабрабыту народа. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, уручаючы 12 лютага дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.
На думку Кіраўніка дзяржавы, цяпер навука з'яўляецца важнейшым рэсурсам для ўздыму цэлых галін. "Новыя распрацоўкі даюць магчымасць істотна эканоміць рэсурсы і энерганосьбіты, дапамагаюць знізіць сабекошт прадукцыі і зрабіць яе канкурэнтаздольнай на знешніх рынках", - адзначыў Прэзідэнт.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не страчвае актуальнасці і тэма імпартазамяшчэння. "Нам важна вырабляць тавары не проста больш якасныя і даступныя, але і якія максімальна адпавядаюць патрэбам спажыўца, адаптаваныя да нашай рэсурснай базы і ўмоў эксплуатацыі", - лічыць Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўсім свеце сёння складваюцца вельмі няпростыя эканамічныя ўмовы, сур'ёзныя цяжкасці маюць гандлёвыя партнёры Беларусі, канкурэнты. "Будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад таго, як мы будзем паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі - апусцім рукі, пачнём панікаваць, крычаць гвалтам або будзем шукаць перспектыўныя шляхі вырашэння існуючых праблем, - сказаў Прэзідэнт. - Нездарма кажуць: у цяжкі час адкрываюцца вялікія магчымасці".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што работа вучоных можа і павінна прыносіць максімальную аддачу, у тым ліку матэрыяльную. "Акрамя таго, для любога вучонага важна бачыць відавочныя вынікі сваёй працы і карысць, якую ён прыносіць людзям і краіне", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць развіцця фундаментальнай навукі, паколькі ў ёй ключ да будучых адкрыццяў, тэхналогій, інавацый. На думку Прэзідэнта, трэба падтрымліваць айчынныя навуковыя школы як залог прадаўжэння лепшых традыцый беларускіх вучоных, захавання і перадачы ведаў ад старэйшых калег малодшым.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асаблівая ўвага прыкавана да грамадска-гуманітарных дысцыплін, паколькі іх напрацоўкі ляжаць у аснове ідэалогіі дзяржавы і вызначаюць светапогляд людзей у любым грамадстве.
Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на якасці вучэбнай літаратуры. "Нам неабходны якасныя падручнікі! Я ўжо гэта паўтараю не першы раз! І абяцаю вам, што гэты год будзе пераломным, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Я хачу, каб і начальнікі, і вы гэта пачулі! Хопіць аб гэтым гаварыць! Няма добрых падручнікаў - не будзе дактароў і прафесараў у будучым!"
Прэзідэнт лічыць, што для школ і ВНУ неабходны якасныя падручнікі, і ў першую чаргу па гісторыі. "Яны павінны быць праўдзівымі, цікавымі, дакладна выкладзенымі і зразумелымі дзецям. Адказваць на вельмі важныя, істотныя пытанні развіцця нашай гісторыі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць выкладаннем матэрыялу.
"Павінен сказаць ураду і Міністэрству адукацыі: вы проста халатна, безадказна да гэтага падыходзіце! Па-наплявацельску! Гэтага быць не павінна!" - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што даўно даваў даручэнне разабрацца з гэтымі пытаннямі. "Новае кіраўніцтва Міністэрства адукацыі назначалася зыходзячы і з гэтага. Мы туды накіравалі намесніка міністра, які непасрэдна ведае школу. Літаральна на працягу трох месяцаў вы павінны будзеце мне далажыць аб выкананні тых даручэнняў і тых задач, якія ўжо наспелі перад школай", - запатрабаваў Прэзідэнт.
Яшчэ адна тэма, на якой акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка, - падрыхтоўка маладога пакалення даследчыкаў. На думку Кіраўніка дзяржавы, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрству адукацыі, універсітэтам і іншым ВНУ трэба павысіць эфектыўнасць работы аспірантуры, нацэліць будучых вучоных на актуальныя і запатрабаваныя жыццём сферы дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай увагі патрабуе развіццё дактарантуры - важнай ступені навуковага росту. "Пры вызначэнні тэматыкі дысертацый і правядзенні даследаванняў важна ўлічваць перспектыўныя для рэспублікі напрамкі. Сёння мы адчуваем недахоп навуковых кадраў па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцей", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што для паспяховага функцыянавання кожнай галіны рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання павінны правільна планаваць, суправаджаць і кантраляваць падрыхтоўку неабходных ім спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.
Працэс падрыхтоўкі маладога пакалення даследчыкаў павінен быць пераемным і ажыццяўляцца на ўсіх ступенях адукацыі: ад адбору таленавітых студэнтаў у ВНУ да суправаджэння пры навучанні ў магістратуры і аспірантуры.
"Вопыт апошніх гадоў паказвае, што нам пад сілу вырашаць самыя складаныя задачы. У нас наладжана сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў, і мы прадаўжаем яе ўдасканальваць", - падкрэсліў Прэзідэнт. Толькі ў мінулым годзе 48 чалавек сталі дактарамі і 513 - кандыдатамі навук, званне прафесара атрымалі 50, а дацэнта - амаль 400 саіскальнікаў.
"У гэтай зале прысутнічаюць вучоныя, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё перспектыўных напрамкаў даследаванняў у такіх галінах, як медыцына, машынабудаванне, фізіка, матэматыка, сельская гаспадарка, біялогія, гісторыя, сацыялогія, псіхалогія, эканоміка і іншыя. Вашы дасягненні запатрабаваны і ўжо знайшлі практычнае прымяненне як у Беларусі, так і за яе межамі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт асабліва закрануў тэму пераемнасці: "Вам патрэбны паслядоўнікі. Павінны быць вучні, якія працягнуць вашу справу".
Кіраўнік дзяржавы таксама пагутарыў з вучонымі. Размова датычылася розных тэм і атрымалася канструктыўнай, грунтоўнай. У ходзе сустрэчы вучоныя падзяліліся з Прэзідэнтам сваімі думкамі па многіх актуальных пытаннях навуковай дзейнасці ў розных сферах.
У ліку ўдзельнікаў быў доктар біялагічных навук, прафесар, дэкан біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны Віктар Аверын, сферай навуковай дзейнасці якога з'яўляюцца тэмы радыеэкалогіі і радыяцыйнай бяспекі. У сувязі з гэтым размова зайшла аб узводзімай Беларускай АЭС. Была падкрэслена актуальнасць інфармацыйнай работы аб важнасці і эканамічнай мэтазгоднасці стварэння гэтага аб'екта.
На мерапрыемстве выступілі таксама доктар тэхнічных навук, дацэнт, дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" Мікалай Ішын, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі БДУ Сяргей Шчарбакоў. Адна з тэм датычылася таго, як састыкаваць інтарэсы вучоных і прамыслоўцаў з тым, каб больш навуковых распрацовак укаранялася ў практыку. Паколькі вялікая іх колькасць так і не знаходзіць практычнага прымянення.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, укараняць эканамічна эфектыўныя навуковыя распрацоўкі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адказным па пытаннях укаранення навуковых дасягненняў з 1 студзеня з'яўляецца старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Яму даручана рэгуляваць узнікаючыя праблемы і ў выпадку неабходнасці дакладваць Прэзідэнту.
Акрамя таго, у час сустрэчы з вучонымі гутарка зайшла аб такім прарыўным напрамку, як касмічная галіна, якую паспяхова асвойвае Беларусь. Аб гэтым сведчыць і запуск другога касмічнага апарата. Ужо цяпер можна казаць аб тым, што першы айчынны спадарожнік акупіўся. Такім чынам, Беларусь выйшла на практычны ўзровень касмічных даследаванняў.
У якасці пазітыўнага прыкладу практычнага асваення навуковых распрацовак Прэзідэнт назваў дасягненні ў ахове здароўя. Паколькі ў многім дзякуючы ўкараненню найноўшых тэхналогій Беларусь у гэтай галіне - у ліку сусветных лідараў. Сярод удзельнікаў сустрэчы быў і доктар медыцынскіх навук, прафесар, кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак 9-й гарадской клінічнай бальніцы Алег Румо, поспехі якога вядомы далёка за межамі краіны.
У ліку тэм, што абмяркоўваліся з вучонымі, была і дэмаграфічная. У прыватнасці, гэту праблематыку закранула доктар медыцынскіх навук, дацэнт кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Марына Сурмач. Размова ішла аб важнасці навуковых даследаванняў у гэтай сферы і папулярызацыі інстытута сям'і і сямейных каштоўнасцей.
Акрамя таго, вучоныя закранулі праблемы навуковых распрацовак у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці.
Аляксандр Лукашэнка назваў актуальнымі распрацоўкі доктара фізіка-матэматычных навук, галоўнага саветніка ЗАТ "Галаграфічная індустрыя" Леаніда Таніна. Вучоная ступень доктара прысуджана яму за стварэнне новага навуковага напрамку - ахоўнай галаграфіі, які даў магчымасць распрацаваць метады запісу камбінаваных галаграфічных выяў і на іх аснове стварыць нацыянальныя галаграфічныя сродкі аховы, а таксама за распрацоўку метадаў спекл-аптычнай дыягностыкі і лазернай гематэрапіі ў лячэнні захворванняў перыферычнай і цэнтральнай нервовай сістэм.
"Такіх прыватнікаў я падтрымліваю. Бо тут з нуля, за кошт сваіх мазгоў і прыцягнення замежных інвестыцый змаглі стварыць новы напрамак", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У такім выпадку - гэта добры прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Прэзідэнт адзначыў, што патрабаванні да навуковых даследаванняў па-ранейшаму будуць заставацца вельмі высокімі, паколькі любое навуковае даследаванне - гэта не толькі ўклад у навуку, але і развіццё дзяржавы, а самае галоўнае - павышэнне дабрабыту людзей.
На заканчэнне сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пажадаў вучоным новых здзяйсненняў і навуковых адкрыццяў на карысць развіцця дзяржавы і абавязкова - дастойных вучняў.