Уручэнне даверчых грамат пасламі замежных краін
- 12
Беларусь гатова да нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі з розных куткоў зямнога шара. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 чэрвеня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць таго, што гэта сустрэча праходзіць напярэдадні нацыянальнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. "У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя даты, якія становяцца пунктам адліку новага этапу гісторыі, - адзначыў Прэзідэнт. - Для нас такой вяхой стала вызваленне беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія асуджалі наш народ на поўнае знішчэнне".
Адстаяўшы ў жорсткіх баях права на жыццё і страціўшы трэць свайго насельніцтва, краіна адрадзілася і стала мацнейшай. "Памяць аб гераічным подзвігу беларускага народа абавязвае нас не забываць урокі гісторыі, беражліва ставіцца да спадчыны папярэдніх пакаленняў, праводзіць міралюбівую палітыку і пастаянна клапаціцца пра бяспеку і ўстойлівае развіццё нашай маладой суверэннай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў важнасць таго, што дыпламаты пачынаюць працаваць у вельмі важны і дынамічны перыяд часу, калі Беларусь выходзіць на новы ўзровень інтэграцыйных працэсаў.
На думку Прэзідэнта, стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза істотна пашырае дыяпазон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю і павышае яе інвестыцыйную прывабнасць.
Паводле яго слоў, асаблівую ўвагу Беларусь удзяляе ўзаемадзеянню з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Прымаючы даверчыя граматы пасла Туркменістана, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за апошнія пяць гадоў удалося вывесці двухбаковыя адносіны з гэтай дзяржавай на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
Беларусь лічыць адным з важных вектараў знешняй палітыкі развіццё ўзаемавыгадных сувязей з дзяржавамі Еўрапейскага саюза, заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Бельгіяй, наданні двухбаковым сувязям сістэмнасці і паслядоўнасці.
Беларусь таксама бачыць магчымасці для нарошчвання ўзаемадзеяння ў розных сферах з Даніяй, перш за ўсё на эканамічным напрамку. "І перашкод для гэтага няма", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што настаў час аднавіць поўнафарматнае супрацоўніцтва са Швецыяй.
"Беларусь заўсёды выступала за ўзважаны, станоўчы і прагматычны дыялог з усімі краінамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На яго думку, Швецыя адыгрывае важную ролю ў рэгіянальных і субрэгіянальных працэсах на поўначы Еўропы. "Яе голас важка гучыць у Еўрасаюзе, - адзначыў беларускі лідар. - Ды і мы ніколі не скрывалі, што нам ёсць чаму павучыцца ў Швецыі".
Вітаючы пасла Швецыі, Прэзідэнт сказаў: "З вяртаннем!" Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў важнасць супрацоўніцтва з гэтай краінай, з якой у Беларусі не можа быць ніякіх праблем. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі цікавы вопыт гэтай краіны, і ён ужо выкарыстаны ў многіх сферах, у прыватнасці ў сацыяльнай, эканоміцы. Як пагадзіўся з Аляксандрам Лукашэнкам пасол Швецыі, наперадзе ў дзвюх дзяржаў вялікія перспектывы.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Ірландыя маюць вялікі патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязей. "Актыўныя кантакты ў гуманітарнай сферы і на міжасобасным узроўні, якія ўзніклі дзякуючы шчырай дапамозе Ірландыі ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, арганізацыі аздараўлення беларускіх дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў, ствараюць спрыяльны пазітыўны фон для ўзаемадзеяння ў іншых галінах", - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі набыло асаблівае значэнне ў беларускай знешняй палітыцы. "Лацінская Амерыка дынамічна развіваецца, паслядоўна ўмацоўвае свае пазіцыі як адзін з цэнтраў росту сусветнай эканомікі", - адзначыў Прэзідэнт.
Прымаючы даверчыя граматы пасла Аргенціны ў Беларусі па сумяшчальніцтве, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на даўнія сувязі і вопыт паспяховага ўзаемадзеяння з гэтай краінай у міжнародных арганізацыях. У апошнія гады актывізаваліся і міждзяржаўныя кантакты.
На думку Прэзідэнта, Бразілія можа стаць для Беларусі галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам на паўднёваамерыканскім кантыненце. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Бразіліі магутная прамысловасць і развітая сельская гаспадарка. "Мы чакаем, што з падтрымкай новага пасла Бразіліі ўдасца значна актывізаваць эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі паміж нашымі краінамі", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што супрацоўніцтва Беларусі і Уругвая патрабуе больш пільнай увагі з боку кіраўніцтва абедзвюх краін. Прэзідэнт заўважыў, што ўзаемны гандлёвы абарот Беларусі і Уругвая невялікі і не вызначаецца стабільнасцю. "Аднак рынак вашай краіны цікавы беларускім вытворцам калійных угнаенняў і сельскагаспадарчай тэхнікі. У сваю чаргу Уругвай мог бы замацавацца са сваімі таварамі на беларускім рынку", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Развіццё палітычных і ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей з краінамі Блізкага Усходу і афрыканскага кантынента становіцца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі, адзначыў Прэзідэнт.
Звяртаючыся да пасла Кувейта ў Беларусі па сумяшчальніцтве, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць пасрэдніцкія і міратворчыя намаганні Кувейта па вырашэнні актуальных рэгіянальных праблем. Прэзідэнт адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з гэтай краінай. Ён таксама запрасіў кувейцкія інвестыцыйныя фонды да рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Беларусі.
Прымаючы даверчыя граматы пасла Іарданіі ў Беларусі па сумяшчальніцтве, Прэзідэнт звярнуў увагу на істотны незадзейнічаны патэнцыял для нарошчвання ўзаемавыгадных адносін з гэтай краінай. На думку беларускага лідара, бакам неабходна як мага хутчэй аднавіць работу сумеснай беларуска-іарданскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.
Беларусь разглядае Бенін як перспектыўнага партнёра. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь гатова экспартаваць сваю прадукцыю, у тым ліку калійныя ўгнаенні, аўтатрактарную і іншую тэхніку для патрэб сельскай гаспадаркі і іншых галін Беніна. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што акрэдытацыя пасла паслужыць добрым імпульсам у наладжванні двухбаковых сувязей.
Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт выказаў меркаванне, што іх дзелавая актыўнасць, ініцыятывы і творчы падыход да вырашэння самых складаных пытанняў прынясуць адчувальную практычную аддачу, дадуць магчымасць дасягнуць новых рубяжоў у двухбаковых адносінах на карысць народаў.
"Вы павінны ведаць, што мы зробім усё, што неабходна для вашай дзейнасці ў Беларусі, - сказаў беларускі лідар. - Разлічвайце на нашу, і маю ў тым ліку, падтрымку".
"Калі нейкая дзяржава хоча з намі супрацоўнічаць, у нас вельмі ясныя прыярытэты і крытэрыі. Прыходзьце, будзем супрацоўнічаць цесна і адказна. Формула зразумела: калі мы з вамі дамовімся, мы выканаем свае абавязацельствы. Ёсць цікавыя праекты - прыходзьце, дамовімся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Закранаючы тэму бяспекі і міру ў рэгіёне, Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Нашу ролю не трэба перабольшваць. Мы проста людзі, якія хочуць жыць у міры са сваімі суседзямі. Тым больш калі вайна ідзе каля нашага парога, і не проста ў нашых суседзяў, а ў нашых братоў, мы не можам быць убаку ад гэтага - вось наша простая формула і сутнасць нашай палітыкі. Мы тут не спрабуем адыграць нейкую геапалітычную ролю, мы не можам, ды і не павінны яе адыгрываць, мы не прэтэндуем на гэта. Мы хочам, каб старыя, дзеці і жанчыны, якія сёння не могуць выехаць з зоны канфлікту, не гінулі. Вось наша палітыка".