Унесены змяненні ва Указ аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня падпісаў Указ № 482, якім уносяцца змяненні ў нормы Указа № 27 ад 18 студзеня 2019 года "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый".
З 1 ліпеня 2021 года павялічваецца памер сродкаў, якія накіроўваюцца на прэміраванне, з 5% да 20% ад сумы акладаў работнікаў. Памер аднаразовай выплаты на аздараўленне вырасце з 0,5 да 1 акладу ў год з 1 студзеня 2022 года.
Указ накіраваны на аднаўленне стымуюючай функцыі прэміяльных выплат, а таксама на ўзмацненне сацыяльнай абароненасці работнікаў, якія ідуць у працоўны водпуск, за кошт павышэння памеру такой сацыяльнай гарантыі, як аднаразовая выплата на аздараўленне.


