Унесены змяненні ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год

    Унесены змяненні ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Адпаведны Указ № 257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 ліпеня.

    На рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржінвестпраграмы ў 2022 годзе будзе дадаткова накіравана Br357,1 млн. У выніку яе аб'ём складзе Br1,052 млрд замест запланаваных раней Br695 млн.

    Дадатковыя сродкі будуць выдзелены на будаўніцтва рэспубліканскіх дарог і мастоў, прадаўжэнне будаўніцтва аб'ектаў, фінансаванне якіх прыпынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, узвядзенне станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, праектаванне і будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых і дзяржаўных служачых.

    Прынятыя меры дазволяць павялічыць колькасць прадугледжаных да ўводу ў эксплуатацыю ў гэтым годзе аб'ектаў з 48 да 60, палепшыць стан транспартнай інфраструктуры і актывізаваць работу па нарошчванні аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля.