Унесены змяненні ў Закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон, якім унесены змяненні ў Закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь". Раней адпаведны дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Закон у тым ліку прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 сутак тэрміну, на працягу якога іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Такое рашэнне прынята для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў.
У цэлым дакумент накіраваны на ўдасканаленне шэрага прававых норм. У мэтах забеспячэння максімальнай абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад пагроз рознага характару карэкціруюцца падставы адмовы іншаземцу ў выдачы візы для ўезду ў Беларусь або ва ўездзе ў краіну. Адначасова вызначаецца механізм атрымання іншаземцамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.