Унесены дапаўненні і змяненні ў некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У мэтах паляпшэння ўмоў ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі СЭЗ Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Для спрашчэння парадку аднясення адходаў да перапрацаваных у стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання, уносіцца змяненне ва Указ ад 9 чэрвеня 2005 года № 262, у частцы адмены нормы аб неабходнасці зацвярджэння пераліку арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па зборы (нарыхтоўцы) і (або) выкарыстанні ў якасці другаснай сыравіны, а таксама па абясшкоджванні адходаў, пры перадчы якім адходы разглядаюцца як перапрацаваныя ў стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання.
Замест пераліку арганізацый Указам прадугледжаны ўмовы, пры якіх адходы будуць разглядацца як перапрацаваныя ў стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання.
Гэтыя ўмовы прадугледжваюць перадачу адходаў для абясшкоджвання і (або) захавання адпаведным арганізацыям, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на дзейнасць, звязаную з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе, састаўнымі работамі і паслугамі якой з'яўляюцца абясшкоджванне і (або) захаванне адходаў, або перадачу адходаў арганізацыі, якая ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку эксплуатацыю аб'екта па выкарыстанні адходаў, для іх далейшага выкарыстання ў якасці другаснай сыравіны.
Абясшкоджванне і (або) захаванне адходаў рэзідэнтам СЭЗ на ўласных аб'ектах абясшкоджвання і (або) захавання адходаў будзе ажыццяўляцца таксама пры наяўнасці ў яго спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).
Інфармацыя аб такіх арганізацыях або аб'ектах будзе размяшчацца на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
У мэтах упарадкавання дзейнасці свабодных мытных зон, створаных на тэрыторыі СЭЗ, Указам таксама ўнесены аналагічныя змяненні, што датычацца вызначэння ўмоў, пры якіх адходы разглядаюцца як перапрацаваныя ў стан, непрыдатны для іх далейшага камерцыйнага выкарыстання, у Палажэнне аб свабодных складах, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2012 года № 55.
Для актывізацыі работ па будаўніцтве і (або) рэканструкцыі аб'ектаў нерухомай маёмасці і аб'ектаў інфраструктуры ў межах СЭЗ і стымулявання інвестараў да рэінвесціравання атрыманага прыбытку ва Указе прадугледжана норма, якая дае магчымасць урэгуляваць парадак завяршэння мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны адносна тавараў, якія выкарыстоўваюцца падрадчыкамі ў рамках рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, і (або) вызваліць гэтыя тавары ад выплаты ўвазных мытных пошлін, падатку на дабаўленую вартасць пры ўмове, што яны не вывозяцца за межы тэрыторыі СЭЗ, на якой прымяняецца мытная працэдура свабоднай мытнай зоны, і выкарыстоўваюцца ў мэтах рэалізацыі пазначанага інвестыцыйнага праекта.