Уладзімір Сычэўскі вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама

    Генерал-маёр міліцыі Уладзімір Сычэўскі вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 сакавіка.