Уладзімір Співакоў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

    За значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю класічнага мастацтва, вялікія заслугі ва ўмацаванні культурных сувязей паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра «Віртуозы Масквы», прэзідэнт Маскоўскага міжнароднага дома музыкі Уладзімір Співакоў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лютага.