Уладзімір Каранік узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, Дзмітрый Піневіч - ордэнам Пашаны

    Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч - ордэнам Пашаны. Адпаведны Указ падпісаў 21 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Гэтых узнагарод Уладзімір Каранік і Дзмітрый Піневіч удастоены за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне комплексных мерапрыемстваў па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.