Уладзімір Белы назначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 сакавіка падпісаў указы, якімі прыняты кадравыя рашэнні ва Узброеных Сілах.

    Палкоўнік Уладзімір Белы назначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Ён вызвалены з папярэдняй пасады - начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намесніка начальніка ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".

    Генерал-маёр Ігар Дземідзенка, які да гэтага часу займаў пасаду камандуючага, вызвалены з адпаведнай пасады і залічаны ў распараджэнне Міністра абароны Беларусі да 9 мая 2023 года.